1 чэрвеня 2025 г. — 65 гадоў з дня ўтварэння Кобрынскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь (1960)
У сістэме Міністэрства ўнутраных спраў БССР 29 кастрычніка 1952 г. было створана спецыяльнае падраздзяленне пазаведамаснай аховы. Загадам ад 1 чэрвеня 1960 г. № 151 УУС г. Брэста быў утвораны Кобрынскі аддзел пазаведамаснай аховы пры аддзеле ўнутраных спраў Кобрынскага гаррайвыканкама. Першым начальнікам аддзела стаў старшы лейтэнант міліцыі Аляксей Сямёнавіч Буневіч, які ўзначальваў яго да 1979 г. У той час у аддзяленні было шэсць атэставаных супрацоўнікаў і ахоўвалася вартаўнічым складам 20 аб'ектаў, як правіла, дзяржаўных прадпрыемстваў.
2024 г. — 85 гадоў з часу стварэння аддзела ўнутраных спраў Кобрынскага райвыканкама (1939)
Міліцыя Брэстчыны бярэ пачатак з 1939 г., з часу аб'яднання заходніх абласцей Беларусі з БССР. Згодна з загадам НКУС СССР ад 2 лістапада 1939 г. «Аб арганізацыі органаў НКУС Заходняй Беларусі» быў створаны НКУС па Пінскай вобласці, якому тады быў падпарадкаваны Кобрынскі аддзел НКУС.